3 — 30 сакавіка 2016
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе персанальны праект «Біяэтыка», які прысвечаны тэме змянення біялагічных формаў жыцця ў будучыні.
Канцэпцыя праекта грунтавалася на мажлівасці задацца пытаннямі аб этычным і эстэтычным баку развіцця генных мадыфікацыяў і ўжытку медыцынскай інжынерыі ў жыцці грамадства. З прычыны непазбежнага з’яўлення новых жывых формаў у грамадстве, адбудуцца змены і ў мастацтве. Такія змены, паводле словаў Aljosch’ы, прадставяць сабой практычную магчымасць уплыву мастака на працэс нараджэння і гадавання новых біялагічных формаў, а таксама рэінстытуалізацыю музеяў і галерэяў у экспазіцыйныя сады для іх дэманстравання.
У экспазіцыю праекта ўваходзяць малюнкі, асобныя аб’екты, кінастужка і дзве арганічныя інсталяцыі.
Aljoscha нарадзіўся ў 1974 годзе ў Глухаве (Украіна). У 2006 годзе скончыў навучанне ў міжнароднай летняй Акадэміі выяўленчых мастацтваў ў Зальцбургу (Аўстрыя). З 2008 года стаўся актыўным удзельнікам міжнародных выставачных праектаў у Іспаніі, Італіі, Аўстрыі, Нямеччыне. Пераможца конкурса XXXV Premio Bancaja ў намінацыі «Скульптура» (Іспанія), прызёр праекта Schlosspark 2009 (Нямеччына). Жыве і працуе ў Дюсельдорфе, Нямеччына.
Кошт квітка на выставу: 20.000
пр-т Незалежнасці, 37А
+375 (17) 286 31 68
www.ygallery.by